РУС БЕЛ ENG

Геаграфічны фотаконкурс «Зямля мая беларуская»

14.07.2023

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у геаграфічным фотаконкурсе «Зямля мая беларуская». Мерапрыемства прымеркавана да Года міру і стварэння і заклікана аб'яднаць лепшыя фотаздымкі пра нашу краіну, яе жывапіснасць і разнастайнасць пейзажаў, унікальных людзей і самабытны ўклад іх жыцця. Праект таксама дазволіць зацікавіць удзельнікаў беларускай гісторыяй, літаратурай, мастацтвам, архітэктурай, геаграфіяй.

Фотаконкурс складаецца з сямі намінацый:

«Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц»;

«Зямля пад белымі крыламі»;

«Людзі зямлі беларускай»;

«Куфар жыцця»;

«Камяніцы, і гмахі, і вежы»;

«Вёска, о родная вёска мая!»;

«Праз дым стагоддзяў».

Кожная намінацыя мае сваю накіраванасць. З патрабаваннямі да конкурсных работ можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце. Каб стаць удзельнікам праекта, неабходна да 31 кастрычніка 2023 года ўключна прайсці рэгістрацыю і загрузіць не больш за тры фатаграфіі па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfAq26Ob1O0n6K5d1gaVwA-wlGl3HWx6Y1E2AetdIlSm7hI-w/viewform. Удзельнічаць можна ў адной ці ва ўсіх намінацыях.

Работы, дасланыя на конкурс, будуць правераны на арыгінальнасць і ацэнены экспертным журы. Работы фіналістаў прымуць удзел у выставе на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў снежні 2023 года. Арганізатары конкурсу – факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

 

НІА

па матэрыялах сайта https://bsu.by

поделиться в: