РУС БЕЛ ENG

15 мая ў музеі "Памяць сэрца" была праведзена экскурсія з майстар-класам "Вышыўка - адзін з відаў народнай творчасці".

15.05.2023

15 мая ў музеі "Памяць сэрца" была праведзена экскурсія з майстар-класам "Вышыўка - адзін з відаў народнай творчасці". Дадзены від народнага мастацтва трывала існаваў як хатні занятак, як вытворчасць для забеспячэння ў неабходных прадметах вузкага кола сям'і. У мінулым стагоддзі вышыванне было адным са звычайных заняткаў беларускай жанчыны.  Ад маці дачцэ перадаваліся не толькі навыкі  майстэрства, але і самі вышываныя прадметы, асабліва ручнікі. У той жа час у абрадавых умовах вышыванымі прадметамі карысталіся па неабходнасці ўсе члены калектыву, незалежна ад полу і ўзросту. Выканаўцамі вышыўкі былі ў асноўным незамужнія дзяўчаты, якія павінны былі загадзя прыгатаваць сабе пасаг. Замужняя жанчына, калі і займалася вышываннем, то значна менш, звычайна, каб дапамагчы ў рабоце дачцэ або сваячцы. У беларускім фальклоры вобраз дзяўчыны, якая рыхтуе да вяселля вышываныя дары, - адзін з самых папулярных. Наогул уменне вышываць расцэньвалася ў народным усведамленні як працоўны навык, неабходны кожнай вясковай жанчыне. Таму і раіла палеская песня, каб хлапец не браў шлюб з дзяўчынай, якая "не ўмее жаты, ні вышываты, толькі косы чэсаты". Вышыванне, такім чынам,  - гэта занятак для забеспячэння матэрыяльнай асновы і прэстыжу будучай сям'і. Пад час экскурсіі падлеткі даведаліся пра традыцыйныя віды вышыўкі - вышыўка наборам, крыжыкам, гладдзю. Пры вышыванні наборам узор атрымліваецца з абодвух бакоў. Больш позняя з’ява -  вышыўка крыжыкам, потым з’явілася  вышыўка гладдзю. Удзельнікі экскурсіі папрактыкаваліся ў вышыўцы крыжыкам.

поделиться в: