РУС БЕЛ ENG

Гульня-падарожжа "Ці ведаеш ты сваю мову?"

21.02.2023

"Пагавары са мной на мове,

На нашай роднай, не чужой.

Адчуеш ты - у кожным слове

Душа яднаецца з душой",- такімі словамі пачалася гульня-падарожжа "Ці ведаеш ты сваю мову?" для вучняў 8 - 10 класаў. У падарожжа адправіліся дзве каманды: "Зычныя" і "Галосныя". Падчас падарожжа ўдзельнікаў чакалі прыпынкі: "Загадкі", "Перакладчыкі", шарада "Пралеска", "Словаведы", "Падарунак. Старонкі мінулага і сучаснага", "Крылатая паштоўка", "Знаўцы беларускага фальклору", "Пазнай слова". Каманды з азартам прымалі ўдзел у гульні. Мерапрыемства прабудзіла ў падлеткаў цікавасць да вывучэння роднай мовы. - Спадзяёмся, што і далей нашы вучні будуць адносіцца да роднай мовы з павагай.

поделиться в: