РУС БЕЛ ENG

Віктарына "Моўныя скарбы роднага краю".

21.02.2023

Вучні 4 - 6 класаў з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне "Моўныя скарбы роднага краю". Мерапрыемства праводзілася з мэтай стварэння ўмоў для пашырэння і ўзбагачэння слоўнікавага запасу падлеткаў, развіцця ў вучняў кемлівасці, выхавання цікавасці да мовы, культуры маўлення. У віктарыне прымалі ўдзел каманды "Валошкі" і "Журавінкі". Падчас мерапрыемства неабходна было адказаць на пытанні наступных конкурсаў: "Конкурс загадак", "Адгадай казку", "Прыказкі і прымаўкі", "Скорагаворкі", "Беларусь - мая Радзіма". Каманды дружна шукалі адказы на пытанні. У выніку перамагло сяброўства!

поделиться в: