РУС БЕЛ ENG

Педагогі спецыяльнай школы-інтэрната прынялі ўдзел у напісанні рэспубліканскага дыктанта.

21.02.2023

Святкаванне Дня роднай мовы працягваецца. Педагогі спецыяльнай школы-інтэрната прынялі ўдзел у напісанні рэспубліканскага дыктанта. На сённяшні дзень налічваецца больш за шэсць тысяч моў, але палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта таму рашэннем ЮНЕСКА 21 лютага быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы. 2023 год вызначаны ў нашай краіне як Год міру і стварэння, таму асаблівае значэнне набывае практычнае забеспячэнне паспяховага функцыянавання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, у якіх павінна выкарыстоўвацца дзяржаўная мова краіны і тытульная мова нацыі.

поделиться в: