РУС БЕЛ ENG

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

20.02.2023

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, мэтай якога з’яўляецца абарона моўнай і культурнай разнастайнасці. Зразумела, у кожнага народа свая родная мова, а для нашага народа родная мова – беларуская. Менавіта напярэдадні гэтага свята праходзіць дзень роднай мовы ў бібліятэцы. Падчас мерапрыемства дзецi не толькi даведалiся пра гiсторыю свята, пазнаёмiлiся з тэматычнай выставай, але i з задавальненнем выконвалi конкурсныя заданнi: чыталі жартоўныя вершы беларускіх паэтаў, вучыліся правільна вымаўляць хуткагаворкі, адгадвалi загадкi, перекладалi з рускай на беларускую мову прыказкi i прымаўкi. Вучні-экскурсаводы 9 “Б” знаемілі наведвальнікаў школьнай бібліятэкі з кніжнай выставай “Цудоўны свет казак” і кніжнай паліцай “Таямніцы беларускай мовы”. А таксама запрасілі сваіх аднакласнікаў прыняць удзел у віртуальным прызнанні «Беларуская мова - мелодыя сэрца». Рабяты ўспаміналі вядомыя вершы і выказванні знакамітых беларусаў пра родную мову пры дапамозе прэзентацыі. Усе стараліся выкарыстоўваць у зносінах як мага больш беларускіх слоў.

поделиться в: