РУС БЕЛ ENG

Экскурсія на тэрыторыю Навагрудскага замка “Навагрудскі замак - гісторыя даўніны да нашых дзён“.

12.02.2023

Руіны замка ў Навагрудку гэта вельмі важная гістарычная каштоўнасць, унікальны помнік абарончай архітэктуры эпохі Сярэднявечча. 12 лютага для выхаванцаў спецшколы-інтэрната г.Навагрудка, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі аб’яднання па інтарэсах “Мая Бацькаўшчына”, была праведзена экскурсія на тэрыторыю Навагрудскага замка “Навагрудскі замак - гісторыя даўніны да нашых дзён“. Дзеці даведаліся аб тым, што шмат стагоддзяў таму існавала вялікая дзяржава, якой цяпер не ўбачыць на карце свету. Імя ёй было Вялікае княства Літоўскае. Заснаваў ВКЛ вялікі князь Міндоўг і сталіцаю зрабіў горад Навагрудак. Горад з тысячагадовай гісторыяй захаваў дзіўныя пейзажы ўзгоркаў і лясоў, выгляд на якія адкрываецца з замкавай гары. А на ёй ўзвышаюцца руіны велічнага замка, дзе шмат стагоддзяў таму і быў каранаваны Міндоўг. Навагрудскі замак бачны за шмат кіламетраў ад горада – вежы яго, нібы волаты, высечаны з каменнай груды, здалёк паведамлялі пра моц і веліч крэпасці. Вельмі ўразілі дзяцей руіны вежы Шчытоўка і расказ пра яе прызначэнне ў старажытнасці. А яшчэ ў нашым горадзе нарадзіўся вядомы паэт Адам Міцкевіч і пражыў тут ўсё сваё дзяцінства да паступлення ў Віленскі ўніверсітэт.  Вядомы помнік культуры - курган Неўміручасці - быў насыпаны ў гонар паэта. Нашых выхаванцаў зацікавіў той факт, што праходзіла ўзвядзенне кургана на працягу некалькіх гадоў прыхільнікамі таленту Міцкевіча. Яны прывозілі сюды зямлю са сваёй Радзімы. Выхаванцы нашай школы ў канцы экскурсіі зрабілі для сябе вынік, што школьныя экскурсіі - гэта выдатны спосаб болей даведацца пра сваю краіну, бліжэй пазнаёміцца з яе гісторыяй, культурай і славутымі землякамі.

поделиться в: