РУС БЕЛ ENG

27 студзеня ў памяшканні гісторыка-краязнаўчага музея “Памяць сэрца” быў праведзены ўрок-памяці  “Халакост.

27.01.2023

27 студзеня ў памяшканні гісторыка-краязнаўчага музея “Памяць сэрца” быў праведзены ўрок-памяці  “Халакост. Горкая праўда зямлі”. Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з асноўнымі паняццямі, звязанымі з трагедыяй Халакоста, расказалі пра шматлікія ахвяры фашызму, пра жорсткае знішчэнне яўрэйскага народа ў лагерах смерці. Шэсць мільёнаў яўрэяў былі расстраляны, знішчаны ў газавых камерах¸ спалены ў печах крэматорыяў. Да мерапрыемства была падрыхтавана слайд-прэзентацыя “Халакост - памятаць ці забыць?”. Увазе прысутных быў прадстаўлены відэафільм «Холокост – память без срока давности». Асабліва закрануў дзяцей расказ пра эксперыменты доктара Ёзэфа Менгеле (вядомага як "Анёл Смерці"). Напрыканцы вучні ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр генацыду. Сёння мы абавязаны не толькі памятаць пра мінулае, але і ўсведамляць, якія пагрозы сучаснаму свету нясуць войны.

поделиться в: